Кітай паглыбіць рэформы для заахвочвання масавага прадпрымальніцтва і інавацый
  2017-07-13 09:36:30  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Дзяржсавет КНР прыняў дырэктывы, якія змяшчаюць дэталёвыя меры па садзейнічанні росту масавага прадпрымальніцтва для дасягнення інавацыйнага росту.

Кітай будзе паглыбляць рэформы ў галіне інавацыйнага развіцця для пашырэння маштабаў і павышэння ўзроўню масавага прадпрымальніцтва і грамадскіх інавацый, гаворыцца ў заяве, апублікаванай пасля нарады Дзяржсавета пад старшынствам прэм'ера Дзяржсавета КНР Лі Кэцяна.

Прасоўванне масавага прадпрымальніцтва і інавацый дапаможа занятасці насельніцтва, аптымізуе эканамічную структуру і будзе спрыяць змене рухавікоў росту, гаворыцца ў заяве.

Урад палепшыць метады кіравання і скароціць рынкавыя бар'еры, каб прапанаваць дзейсныя рэсурсы для ігракоў на рынку.

Таксама Кітай пашырыць фінансавыя каналы для стартапаў, будзе садзейнічаць мадэрнізацыі прамысловасці і паляпшэнню палітычнай падтрымкі прадпрымальнікаў і наватараў, гаворыцца ў заяве.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040