У першай палове 2017 года чысты прыбытак кітайскай карпарацыі SPIC перавысіў 1,3 мільярда юаняў
  2017-07-14 11:11:47  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Як паведамілі сёння на працоўнай нарадзе ў кітайскай Дзяржаўнай энергетычнай інвестыцыйнай карпарацыі (SPIC), у першай палове 2017 года аб'ём выпрацаванай SPIC электраэнергіі дасягнуў 193,6 млрд кВт/г, што на 2,35 прац. больш за паказчык за аналагічны перыяд 2016 года. Прыбытак ад рэалізацыі склаў 94,05 млрд юаняў, прыбытак - 3,2 млрд юаняў, чысты прыбытак - 1,35 млрд юаняў. Карпарацыя ўвайшла ў пяцёрку найбуйнейшых электраэнергетычных кампаній.

За першае паўгоддзе прыбытак ад рэалізацыі электраэнергіі, выпрацаванай атамнымі, гідра-, ветра- і геліяэлектрастанцыямі склаў 507 млн, 546 млн, 1,2 млрд і 1,29 млрд юаняў, адпаведна. Страта ад працы цеплавых энергаўстановак, якіх найбольшая колькасць, у першым паўгоддзі дасягнула 2,37 млрд юаняў, у параўнанні з 2016 годам прыбытак паменшыўся на 5,84 млрд юаняў. За першыя 6 месяцаў 2017 года аб'ём здабытага SPIC каменнага вугалю склаў 37,62 млн тонаў / рост на 14,35 прац. /.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040