Сі Цзіньпін: Кітай павінен і далей эфектыўна выкарыстоўваць замежныя інвестыцыі
  2017-07-18 16:00:31  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Каб вывесці кітайскую эканоміку на яшчэ больш высокі ўзровень развіцця і не дапусціць адставання краіны ад глабальнага навукова-тэхнічнага прагрэсу, Кітаю варта і далей эфектыўна выкарыстоўваць замежныя інвестыцыі.

Такую заяву зрабіў у панядзелак генеральны сакратар ЦК КПК, старшыня КНР і старшыня Цэнтральнага ваеннага савета Сі Цзіньпін на 16-м пасяджэнні Цэнтральнай кіруючай групы па фінансавых і эканамічных справах.

Сі Цзіньпін адзначыў важную ролю замежных інвестыцый у садзейнічанні рацыянальнаму размеркаванню рэсурсаў, паглыбленню рэформаў, накіраваных на маркетызацыю нацыянальнай эканомікі, і развіццю народнай гаспадаркі Кітая.

Ён адзначыў важнасць палягчэння доступу для замежных інвестараў у такія сферы, як догляд за малымі і састарэлымі, будаўнічае праектаванне, бухгалтэрыя і аўдыт, гандаль, лагістыка і электронная камерцыя.

Сі Цзіньпін падкрэсліў неабходнасць распрацоўкі новага базавага закона аб прыцягненні замежных інвестыцый, удасканалення заканадаўства ў галіне абароны правоў інтэлектуальнай уласнасці, павышэння ступені адкрытасці фінансавай галіны і ўзмацнення фінансавага кантролю.

На пасяджэнні былі абмеркаваны пытанні паляпшэння інвестыцыйнага клімату і пашырэння знешніх сувязяў.

Сі Цзіньпін адзначыў, што ў Кітаі варта стварыць стабільнае, справядлівае, празрыстае і прадказальнае камерцыйнае асяроддзе, паскорыць фарміраванне новай эканамічнай сістэмы адкрытага тыпу і стымуляваць бесперапыннае і здаровае развіццё кітайскай эканомікі.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040