Паслуга па дастаўцы ежы з'явілася ў кітайскіх высакахуткасных цягніках
  2017-07-18 16:32:35  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

У панядзелак Лю Чэн'інь атрымаў замоўлены абед, седзячы на сваім месцы у высакахуткасным цягніку G2904 неўзабаве пасля яго адпраўлення з вакзалу Гуанчжоу / правінцыя Гуандун, Паўднёвы Кітай /.

Ежа, замоўленая Лю дзвюма гадзінамі раней, была прыгатавана ў адным з рэстаранаў Гуанчжоўскага вакзалу.

"Еду прынеслі, як толькі я заняў сваё месца, - распавёў Лю Чэн'інь, які ехаў у Гуйлінь. - Мне не прыйшлося чакаць вазок з ежаю або ісці ў вагон-рэстаран, каб паабедаць".

З 17 ліпеня 27 вакзалаў буйных кітайскіх гарадоў, уключаючы Гуанчжоу, Шанхай, Нанкін, Ханчжоу, Ухань, Сіань і Чэнду, запусцілі пілотны праект дастаўкі ежы па запатрабаванні пасажыраў высакахуткасных цягнікоў, якія ідуць праз гэтыя вакзалы.

Заказ неабходна аформіць на афіцыйным сайце або ў дадатку Кітайскай чыгункі за дзве гадзіны да прыбыцця цягніка на вакзал згодна з раскладам. Кошт дастаўкі складае 8 юаняў / 1,2 долара ЗША /.

Заказы, якія паступілі менш чым за дзве гадзіны да прыбыцця цягніка на вакзал, не прымаюцца, бо на прыгатаванне ежы і дастаўку патрабуецца пэўны час.

Калі рэйс адменены або затрымліваецца больш чым на паўгадзіны, заказ анулюецца і грошы вяртаюцца кліенту.

Усяго пасажыры аднаго цягніка могуць зрабіць 50 заказаў.

Дастаўка ежы па запатрабаванні служыць альтэрнатывай страў, прапанаваных у цягніках, якія часта крытыкуюцца за нізкую якасць і высокі кошт.

Адзін з пасажыраў G2904, які палічыў за лепшае не называць свайго імя, сказаў, што калі б выбар страў з дастаўкай быў большы, ён бы таксама замовіў.

Другога пасажыра па прозвішчы Ян узрадавала навіна пра падобную паслугу, але ён перадумаў ёй скарыстацца, пасля таго як даведаўся, што асартымент не вялікі.

У апошнія гады ў Кітаі назіраецца бум паслуг па дастаўцы ежы, якому спрыяе імклівае развіццё сферы экспрэс-дастаўкі і пашырэнне выкарыстання мабільных тэлефонаў і распаўсюджванне мабільных плацяжоў.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040