У Пекіне адкрываюцца начныя аўтобусныя экскурсіі
  2017-07-20 16:40:56  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Для турыстаў, якія жадаюць адкрыць для сябе начное жыццё старажытнай кітайскай сталіцы, у Пекіне ў бліжэйшы час упершыню арганізуюць два начных аўтобусных тура.

Тры аўтобусы ў антыкварным стылі будуць курсіраваць па двух кругавых маршрутах ад Пекінскага цэнтра турыстычнага транспарту Цяньмэнь з 23 ліпеня, абвясціла ў сераду Пекінская аўтобусны карпарацыя.

Усходні маршрут будзе праходзіць праз мноства вядомых славутасцяў Пекіна, уключаючы праспект Чан'ань, цэнтральны дзелавы раён Пекіна - CBD, раён Саньлітунь, дзе размешчана вялікая колькасць папулярных рэстаранаў, бараў і начных клубаў, а таксама знакамітую вуліцу рэстаранаў Гуйцзе і барную вуліцу Шычахай.

Уздоўж заходняга маршруту размешчаны Пекінскі выставачны цэнтр, Цэнтральная тэлевежа, заходняя частка праспекта Чан'ань і вуліца Пін'ань. З назіральнай пляцоўкі 405-метровай Цэнтральнай тэлевежы можна палюбавацца горадам.

Аўтобусы ва ўсходнім напрамку будуць адпраўляцца з цэнтра Цяньмэнь у 20:00 і 20:30, у заходнім - а 19:30. Кошт экскурсій складзе адпаведна 30 юаняў / каля 4,4 дол. ЗША / і 100 юаняў з чалавека.

Для студэнтаў, дзяцей і пенсіянераў старэйшых за 80 гадоў прадугледжаны зніжкі ці бясплатныя квіткі.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040