Ван І сустрэўся з кіраўніком МЗС Катара
  2017-07-21 09:18:59  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Міністр замежных спраў КНР Ван І сёння сустрэўся з міністрам замежных спраў Катара Мухамедам бен Абдэлем Рахманам Аль Тані, які прыбыў у Кітай з рабочым візітам. Ван І заслухаў меркаванне катарскага калегі па бягучым крызісе ў Персідскім заліве і пазначыў пазіцыю Кітая па адпаведных пытаннях.

Ван І падкрэсліў, што барацьба супраць тэрарызму ў любых формах - шырокі кансенсус міжнароднай супольнасці. Краінам Персідскага заліва варта на аснове сумеснай антытэрарыстычнай барацьбы ў поўнай меры выконваць свае міжнародныя абавязацельствы і з дапамогай шчырага і адкрытага дыялогу паступова шукаць магчымасці вырашэння існуючых праблем. Кітай шануе і падтрымлівае пасрэдніцкія намаганні Кувейта і заклікае міжнародную супольнасць сфарміраваць неабходныя намаганні для вырашэння гэтага крызісу на рэгіянальным узроўні.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040