У Кітаі будзе ўведзена забарона на імпарт 24 відаў цвёрдых адходаў
  2017-07-21 16:53:18  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Да канца 2017 года ў Кітаі будзе ўведзена забарона на імпарт 24 відаў цвёрдых адходаў, у тым ліку пластмасавых адходаў, ванадыйзмяшчальнага шлаку і адходаў паперы і тэкстыльнай сыравіны, што не падвергліся сартаванню.

Пра гэта паведаміў у чацвер загадчык Аддзелам міжнароднага супрацоўніцтва Міністэрства аховы навакольнага асяроддзя КНР Го Цзін на прэс-канферэнцыі.

Га Цзін адзначыў, што раней частка імпартных цвёрдых адходаў адыгрывала пэўную ролю ў пагашэнні дэфіцыту сыравінных рэсурсаў у Кітаі. Аднак імпарт цвёрдых адходаў, прыдатных для выкарыстання ў якасці сыравіны, выклікаў шэраг праблем, звязаных з забруджваннем навакольнага асяроддзя і прычыненнем шкоды здароўю людзей.

Го Цзін паведаміў, што 1 ліпеня бягучага года Міністэрства аховы навакольнага асяроддзя КНР пачало правядзенне спецыяльнай кампаніі па барацьбе з забруджваннем экалогіі ў сувязі з утылізацыяй і выкарыстаннем імпартных адходаў.

Дадзеная мера заклікана ўзмацніць экалагічны кантроль за прадпрыемствамі ў сферы утылізацыі і выкарыстання імпартных адходаў і нанесці рашучы ўдар па адпаведных правапарушэннях у мэтах абароны навакольнага асяроддзя і здароўя грамадзян.

18 красавіка 2017 года на 34-м пасяджэнні Цэнтральнай кіруючай групы па ўсебаковым паглыбленні рэформаў быў разгледжаны і зацверджаны дакумент, які прадугледжвае ўдасканаленне сістэмы кіравання імпартам цвёрдых адходаў, значнае скарачэнне найменняў і аб'ёмаў імпартуемых цвёрдых адходаў, узмацненне кантролю за іх утылізацыяй і выкарыстаннем і развіццё рэгенератыўнай эканомікі .

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040