Зараджаць мабільныя тэлефоны можна будзе з дапамогай адзення
  2017-07-24 17:38:13  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Паводле паведамлення агенцтва «Сіньхуа» са спасылкай на інфармацыю, атрыманую з Навукова-даследчага цэнтра па вывучэнні ўпарадкаванай матэрыі Паўднёва-Усходняга універсітэта Кітая, рабочая група цэнтра выявіла малекулярны п'езаэлектрычны матэрыял новага віду, упершыню дабіўшыся традыцыйнага неарганічнага ўзроўню п'езаэлектрычнага матэрыялу ў п'езаэлектрычных уласцівасцях. Чакаецца, што гэты матэрыял будзе спрыяць далейшаму памяншэнню аб'ёмаў электроннай прадукцыі, а таксама зробіць магчымай зарадку тэлефонаў пры дапамозе выгібаў адзення.

Навуковы супрацоўнік Цэнтра па вывучэнні ўпарадкаванай матэрыі Паўднёва-Усходняга універсітэта Кітая Ю Юймэн сказаў, што новы малекулярны п'езаэлектрычны матэрыял дазволіць распрацаваць п'езаэлектрычны элемент з практычнай гнуткай мембраны. Такім чынам, з'явіцца магчымасць паступова памяншаць фізічныя аб'ёмы электроннай прадукцыі, альбо выкарыстоўваць выгібы адзення для зарадкі тэлефонаў. Больш за тое, дзякуючы добрай біясумяшчальнасці малекулярнага п'езаэлектрычнага матэрыялу даследчыкі спадзяюцца вынайсці больш бяспечныя медыцынскія імплантанты.

Гэтыя навуковыя дасягненні былі апублікаваныя ў часопісе Science 21 ліпеня.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040