Сі Цзіньпін заклікае да паглыблення ваеннай рэформы
  2017-07-26 09:05:04  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Старшыня КНР Сі Цзіньпін у панядзелак заклікаў паглыбіць абаронную і вайсковую рэформу пры падтрымцы з боку дзяржавы і Камуністычнай партыі Кітая / КПК /.

Сі Цзіньпін падкрэсліў, што цяперашняя рэформа з'яўляецца ўсёабдымнай і рэвалюцыйнай па сваіх пераўтварэннях, беспрэцэдэнтнай у гісторыі КНР. Паводле яго слоў, падчас рэформы павінны быць пераадолены сістэматычныя супярэчнасці, якія перашкаджаюць развіццю абароннай справы і ўзброеных сілаў, для чаго неабходная рэарганізацыя Народна-вызваленчай арміі Кітая (НВАК) і аптымізацыя яе маштабаў і структуры.

Сі Цзіньпін, які з'яўляецца таксама генеральным сакратаром ЦК КПК і старшынёй Цэнтральнага ваеннага савета, зрабіў такую заяву падчас 42-й калектыўнай вучобы з удзелам членаў Палітбюро ЦК КПК, галоўнай тэмай якой стала прасоўванне рэфармавання НВАК і аднаўленне сучаснай сістэмы ваеннай сілы з кітайскай спецыфікай.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040