У Кітаі выпрабоўваюць цягнік, здольны развіваць хуткасць да 350 км/г
  2017-07-28 15:01:39  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

У чацвер у Кітаі на высакахуткаснай чыгуначнай магістралі Пекін-Шанхай пачалося тэставанне хуткаснага цягніка, здольнага развіваць хуткасць да 350 км/г. Выпрабаванні прызначаны для аднаўлення хуткасці з існуючых 300 км/г, да якіх яна была зніжана шэсць гадоў таму.

Павелічэнне хуткасці дазволіць скараціць час з Пекіна ў Шанхай прыкладна на паўгадзіны – да 4,5 гадзін. Калі выпрабаванні пройдуць паспяхова, цягнікі па маршруце Пекін-Шанхай пачнуць курсіраваць па новым раскладзе з сярэдзіны верасня.

Лінія Пекін-Шанхай – найбольш загружаная ў Кітаі высакахуткасная чыгуначная магістраль. Па ёй штогод перавозіцца звыш 100 млн. пасажыраў. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040