У Пекіне адбыўся ўрачысты прыём з нагоды 90-й гадавіны НВАК
  2017-08-01 09:19:47  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Міністэрства абароны КНР у Доме народных сходаў правяло ўрачысты прыём у гонар 90-годдзя Народна-вызваленчай арміі Кітая. Старшыня КНР Сі Цзіньпін разам з высокапастаўленымі дзяржаўнымі асобамі ўдзельнічаў у прыёме.

Міністр абароны Кітая Чан Ваньцюань выступіў з урачыстай прамовай. Ён сказаў, што народная армія здзейсніла неўміручы подзвіг у імя кітайскай рэвалюцыі, будаўніцтва і рэформ. За 90 гадоў народная армія не змяніла свой мірны, справядлівы і магутны вобраз. Міністр адзначыў, што армія і ўзброеная паліцыя павінны рашуча завяршыць сваю місію, ускладзеную партыяй і народам, каб выдатнымі поспехамі сустрэць 19-ы з'езд КПК.

На прыёме Сі Цзіньпін і іншыя высокапастаўленыя асобы паднялі келіхі ў гонар адстаўных вайскоўцаў, кавалераў ордэна Першага Жніўня, герояў і ветэранаў, павіншаваўшы іх з 90-годдзем утварэння НВАК. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040