Лі Кэцян: Кітаю неабходна ўмацоўваць лічбавую эканоміку
  2017-08-01 09:19:55  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Кітаю неабходна задзейнічаць інфармацыйныя тэхналогіі, уключаючы воблачныя вылічэнні і інтэрнэт рэчаў, для садзейнічання развіццю лічбавай эканомікі. Пра гэта паведаміў прэм'ер Дзяржсавета КНР Лі Кэцян.

"Лічбавая эканоміка мае велізарны патэнцыял", - сказаў Лі Кэцян на праведзеным сёння семінары, адзначыўшы хуткі рост спажывання інфармацыі і электроннай камерцыі.

З нагоды праграмы "Інтэрнэт плюс" Лі Кэцян паведаміў, што традыцыйныя індустрыі таксама павінны паскараць пераход да большага ўзроўню лічбавізацыі, інтэлектуалізацыі і экалагічнасці.

Падчас праведзенага перад семінарам наведвання трох кітайскіх тэлекамунікацыйных аператараў Лі Кэцян падкрэсліў важнасць тэхналагічнай і індустрыяльнай рэвалюцыі, заклікаў іх развіваць новыя ключавыя тэхналогіі і ўдасканальваць сваю глабальную канкурэнтаздольнасць.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040