"Шанхай Джэнерал Мотарс" адклікае з кітайскага рынку 6451 праблемны мінівэн
  2017-08-07 16:10:52  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Аўтамабільная кампанія "Шанхай Джэнерал Мотарс" пачала адклікаць з кітайскага рынку 6451 мінівэн з-за няспраўнасці праграмнага забеспячэння электроннай сістэмы рулявога кіравання. Пра гэта заявіла Галоўнае дзяржупраўленне тэхнічнага і каранціннага кантролю за якасцю тавараў КНР.

З-за выяўленай непаладкі сістэма электраўзмацняльніка рулявога кіравання можа выдаваць код няспраўнасці і выйсці з ладу пры некаторых экстрэмальных абставінах.

Аўтавытворца абяцае абнавіць праграмнае забеспячэнне ў мэтах ліквідацыі патэнцыяльнай небяспекі. Кампанія "Шанхай Джэнерал Мотарс" праверыць усе адкліканыя аўтамабілі і бясплатна паправіць дэфектную праграму. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040