Сі Цзіньпін накіраваў прэзідэнту Філіпін віншавальную тэлеграму з нагоды 50-й гадавіны стварэння АСЕАН
  2017-08-08 16:58:00  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Старшыня КНР Сі Цзіньпін накіраваў віншавальную тэлеграму прэзідэнту Філіпін - цяперашняму старшыні АСЕАН - з нагоды 50-й гадавіны стварэння гэтай арганізацыі.

Сі Цзіньпін ад імя ўрада і народа Кітая і ад сябе асабіста павіншаваў ўрады і народы краін-членаў АСЕАН з 50-годдзем асацыяцыі.

"На працягу паўстагоддзя з дня стварэння АСЕАН бесперапынна развівалася, мацнела і выбудоўвала сваю супольнасць, адыгрывала важную ролю ў забеспячэнні міру і стабільнасці ў рэгіёне, стала прадстаўнічай сілай, якая ўдзельнічае ў развіцці шматпалярнага свету. Кітайскі бок жадае АСЕАН дасягнуць большага прагрэсу ў выбудоўванні агульнасці і ўнесці большы ўклад у садзейнічанне забеспячэнню міру, стабільнасці і росквіту ў рэгіёне на карысць народаў краін АСЕАН", - гаворыцца ў тэлеграме.

Як адзначыў Сі Цзіньпін, пасля таго, як у 1991 годзе Кітай і АСЕАН ўстанавілі адносіны дыялогу, бакі падтрымліваюць супрацоўніцтва і развіццё, умацоўваецца палітычны ўзаемадавер, дзелавое супрацоўніцтва прыносіць прыкметныя вынікі. Паводле яго слоў, адносіны паміж Кітаем і АСЕАН сталі самымі ажыўленымі і змястоўнымі сярод усіх партнёрстваў па дыялогу АСЕАН.

Кітай гатовы, выкарыстоўваючы магчымасці, якія адкрываюцца ў сувязі з надыходзячым у 2018 годзе 15-годдзем з дня ўстанаўлення стратэгічнага партнёрства паміж КНР і АСЕАН, выбудоўваць больш цесную супольнасць з адзіным лёсам Кітай-АСЕАН на прынцыпах дружалюбнасці, шчырасці, спрыяння і інклюзіўнасці, каб яно стала узорам для супольнасці з адзіным лёсам у Азіі, падкрэсліваецца ў тэлеграме.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040