Юй Чжэншэн высока ацаніў дасягненні АР Унутраная Манголія за 70 гадоў
  2017-08-09 09:04:41  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Старшыня Усекітайскага камітэта Народнага палітычнага кансультатыўнага савета Кітая Юй Чжэншэн даў высокую ацэнку дасягненням аўтаномнага раёна Унутраная Манголія і выказаў спадзяванне, што ўдасканаленне этнічнай аўтаноміі палепшыць жыццё мясцовага насельніцтва. Юй Чжэншэн зноў заявіў пра важнасць захавання прыхільнасці кіруючай ролі КПК, а таксама сацыялізму з кітайскай спецыфікай.

Аўтаномны раён Унутраная Манголія быў утвораны 1 мая 1947 года. На 1-й сесіі Усекітайскага сходу народных прадстаўнікоў у 1954 годзе стварэнне сістэмы рэгіянальных аўтаномій для нацыянальных меншасцяў было ўнесена ў канстытуцыю краіны.

АР Унутраная Манголія займае каля 12 працэнтаў тэрыторыі КНР. Мангольскае насельніцтва складае прыкладна 20 працэнтаў усяго насельніцтва аўтаномнага раёна. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040