Краіны БРІКС гатовыя сыграць сваю ролю ў глабальным упраўленні
  2017-08-10 14:52:39  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Да 9-га саміту лідараў краін БРІКС, які пройдзе ў Сямэне (правінцыя Фуцзянь, Паўднёва-Усходні Кітай) з 3 па 5 верасня гэтага года, застаецца менш за месяц. Асноўная ўвага ўдзельнікаў саміту будзе нададзена пытанням, што тычацца ролі аб'яднання ў глабальным кіраванні, павольнага эканамічнага аднаўлення і цяжкасцяў глабалізацыі.

Маючы адбыцца саміт пройдзе пад тэмай "БРІКС: узмоцненае партнёрства для бліскучай будучыні". У ім возьмуць удзел лідары Бразіліі, Расіі, Індыі, Кітая і ПАР.

Устойлівы эканамічны рост азначае, што краіны БРІКС з'яўляюцца ключавымі ігракамі ў сусветнай эканоміцы і глабальным кіраванні. Доля пяці краін БРІКС у глабальнай эканоміцы дасягнула 23 працэнтаў у 2016 годзе, практычна падвоілася ў параўнанні з 2006 годам. У апошнія дзесяць гадоў на краіны БРІКС прыходзілася больш за палову глабальнага росту.

На аснове дасягнутага за мінулыя дзесяць гадоў прагрэсу і больш інклюзіўнага падыходу краіны БРІКС гатовыя не толькі да сямэньскага саміту, але і да яшчэ аднаго залатога дзесяцігоддзя.

каменціраваць
Самае чытанае
фотаздымкі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040