МЗС КНР: Гандлёвая вайна Кітая і ЗША не дасць пераможцаў
  2017-08-15 09:34:48  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Афіцыйны прадстаўнік Міністэрства замежных спраў КНР Хуа Чуньін паведаміла, што вядзенне гандлёвай вайны не мае перспектыў, не дасць пераможцаў, а толькі пройгрыш абодвум бакам.

Паводле паведамленняў, прадстаўнік Белага дома ЗША заявіў, што амерыканскі бок 14 жніўня абвесціць аб правядзенні расследавання ў дачыненні да "нелегальных" метадаў гандлю Кітая, уключаючы крадзеж інтэлектуальнай уласнасці, прымусовую перадачу тэхналогій і іншыя пытанні.

"Мы спадзяёмся, што амерыканскі бок зможа рэалістычна падысці да адпаведных пытанняў, аб'ектыўна ацаніць прыкладзеныя Кітаем намаганні і дасягнутыя зрухі ў галіне абароны правоў інтэлектуальнай уласнасці, а таксама поспехі Кітая ў развіцці эканомікі за кошт самастойных інавацый", – сказала яна.

З нагоды існуючага пункту гледжання аб тым, што амерыканскі бок разлічвае аказаць ціск на Кітай у гандлёва-эканамічных пытаннях, каб тым самым заахвоціць яго аказаць ціск на КНДР, Хуа Чуньін паведаміла, што супрацоўніцтва паміж Кітаем і ЗША павінна быць заснавана на падмурку павагі важных інтарэсаў і заклапочанасцяў адно аднаго. "Пытанне Карэйскага паўвострава і гандлёва-эканамічнае пытанне – гэта пытанні розных катэгорый, Кітай і ЗША ў гэтых двух пытаннях павінны праяўляць узаемную павагу, умацоўваць супрацоўніцтва, выкарыстанне аднаго пытання ў якасці інструмента для аказання ціску па іншаму пытанню відавочна з'яўляецца недарэчным", – сказала яна. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040