Трэцяе пасяджэнне антынаркатычнай рабочай групы БРІКС адбылося ў горадзе Вэйхай у правінцыі Шаньдун на ўсходзе Кітая. У ім узялі ўдзел больш за 20 прадстаўнікоў ведамстваў па барацьбе з наркотыкамі Кітая, Паўднёва-Афрыканскай Рэспублікі, Бразіліі, Расіі і Індыі.
Бакі аднагалосна вырашылі ўмацоўваць супрацоўніцтва па барацьбе з наркотыкамі ў рамках БРІКС і ў двухбаковых фарматах, а таксама дасягнулі шэрагу дамоўленасцяў па пытаннях стварэння механізму сувязі антынаркатычнай рабочай групы БРІКС, абмену выведданымі, супрацоўніцтва ў галіне правапрымянення ў барацьбе з наркотыкамі, міжнароднага палітычнага ўзаемадзеяння, падрыхтоўкі кадраў і абмену вопытам. На сустрэчы быў прыняты першы дакумент рабочай групы - Рабочыя палажэнні антынаркатычнай рабочай групы БРІКС, а таксама падпісаны Пратакол 3-га пасяджэння антынаркатычнай рабочай групы БРІКС.