Афіцыйны прадстаўнік МЗС КНР Хуа Чуньін аб апошніх падзеях у Японіі
  2017-08-17 09:30:17  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

"Кітай высока шануе, што ў Японіі ёсць разважныя людзі, якія маюць адвагу раскрываць гістарычную ісціну, і выказвае спадзяванне, што Японія правільна ацэніць і глыбока пераасэнсуе гісторыю агрэсіі", – заявіла афіцыйны прадстаўнік Міністэрства замежных спраў КНР Хуа Чуньін.

На ведамаснай прэс-канферэнцыі адзін з журналістаў запытаўся, як кітайскі бок ставіцца да тэлеперадачы, якую японскі тэлеканал NHK прадставіў напярэдадні 72-й гадавіны паражэння Японіі ў Другой сусветнай вайне. Перадача "Праўда пра атрад 731" прадставіла фрагменты 20-гадзінных запісаў прызнання членамі гэтай групы сваіх злачынстваў, у поўнай меры дэманструючы жахлівыя ўчынкі, якія здзяйсняліся гэтым атрадам у рамках агрэсіўнай вайны.

Хуа Чуньін адзначыла, што падчас Другой сусветнай вайны армія японскіх агрэсараў учыніла жахлівую бактэрыялагічную вайну ў дачыненні да народа Кітая, праводзіла эксперыменты на людзях. Усяму гэтаму існуюць відавочныя доказы, якія немагчыма адмаўляць. Толькі правільны погляд на гісторыю можа дазволіць Японіі скінуць з сябе гэты страшны гістарычнае цяжар. Кітай заклікае Японію глыбока пераасэнсаваць гісторыю агрэсіі, выразна правесці мяжу, якая вызначае межы мілітарызму, і рэальнымі дзеяннямі заслужыць давер краін-суседзяў. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040