Сі Цзіньпін сустрэўся са старшынёй КНШУС ЗША
  2017-08-18 09:03:53  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

У чацвер старшыня КНР Сі Цзіньпін сустрэўся ў Доме народных сходаў са старшынёй Камітэта начальнікаў штабоў УС ЗША Джозэфам Данфардам, які прыбыў з візітам у Пекін.

Сі Цзіньпін спадзяецца, што Кітай і ЗША змогуць шчыра і добразычліва ставіцца адзін да аднаго, актывізаваць узаемасувязі, урэгуляваць бягучыя супярэчнасці належным чынам і разам пабудаваць цудоўную будучыню.

Кіраўнік Кітая таксама адзначыў значны прагрэс у развіцці кітайска-амерыканскіх межармейскіх адносін. У прыватнасці, пачашчэнне кантактаў паміж УС дзвюх краін на розных узроўнях, прасоўванне стварэння механізму ўзаемадаверу ў ваеннай сферы і паглыбленне прагматычнага супрацоўніцтва.

Д.Данфард, у сваю чаргу, пацвердзіў гатоўнасць ЗША да прасоўвання стабільнага развіцця міжармейскіх адносін з Кітаем. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040