Пасля рэстаўрацыі для турыстаў адкрыліся гроты Цяньлуншань на поўначы Кітая
  2017-08-18 16:08:59  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Пасля 2,5 гадоў рэстаўрацыі для турыстаў адкрыліся гроты Цяньлуншань. Пра гэта паведамілі ўлады г. Тайюань – адміністрацыйнага цэнтра правінцыі Шаньсі. Паводле слоў адказнага за рэстаўрацыю аб'екта Чай Жухуэя, да правядзення работ тут існавала праблема дажджавой эрозіі. Рэстаўрацыйныя работы абышліся ў 10 з лішнім млн. юаняў. Яны пачаліся ў лістападзе 2014 года і скончаны ў чэрвені бягучага.

Як паведамілі ў адміністрацыі турзоны, горныя схілы, навакольныя гроты былі ўмацаваны, а расколіны зацэменіраваны. Рабочыя таксама выкапалі сцёкавыя канавы над пячорамі, каб абараніць іх ад дажджавой эрозіі. У турзоне адрэстаўраваны пешаходныя сцежкі і парэнчы для забеспячэння бяспекі наведвальнікаў.

Ведамствы па справах культурных каштоўнасцяў праверылі аб'ект пасля рэстаўрацыі і пацвердзілі, што ён можа быць зноў адкрыты для наведвальнікаў, паведаміў намеснік дырэктара адміністрацыі турзоны Го Баапін.

Гроты Цяньлуншань вядомыя сваімі будысцкімі скульптурамі, самыя раннія з якіх з'явіліся тут у часы дынастыі Усходняя Вэй (534-550 гг.). Усяго аб'ект ўключае ў сябе 25 гротаў за гады кіравання пяці кітайскіх дынастый. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040