Дыпламатычныя сродкі з'яўляюцца прыярытэтам ва ўрэгуляванні ядзернай праблемы КНДР
  2017-08-18 17:02:52  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Дзяржсакратар ЗША Рэкс Тылерсан у чацвер пацвердзіў, што дыпламатычныя сродкі з'яўляюцца для Вашынгтона прыярытэтным спосабам урэгулявання ядзернай праблемы КНДР

Як заявіў Р. Тылерсан на сумеснай прэс-канферэнцыі пасля перамоваў у фармаце "2 плюс 2" з удзелам кіраўнікоў МЗС і Мінабароны ЗША і Японіі, ЗША супрацоўнічаюць з іншымі краінамі, каб дыпламатычнымі і эканамічнымі спосабамі дабіцца спынення Пхеньянам "незаконных" ядзерных і балістычных праграм. У той жа час ён адзначыў, што ЗША са сваімі саюзнікамі гатовыя даць іншы адказ, калі спатрэбіцца. Але гэта не з'яўляецца "пераважным" шляхам для Вашынгтона.

Міністр замежных спраў Японіі Таро Кона заявіў, што міжнародная супольнасць працягне "аказваць максімальна магчымы ціск" на КНДР, адзначыўшы, што ў гэтым ёсць неабходнасць. Пхеньян павінен спыніць "правакацыйныя дзеянні", калі ён гатовы да "сур'ёзнага дыялогу" па ядзернай праблеме Карэйскага паўвострава.

Як адзначаецца ў сумесным артыкуле Р. Тылерсана і кіраўніка Пентагона Джэймса Мэціса, размешчанага 14 жніўня ў газеце Wall Street Journal, дыпламатычныя сродкі з'яўляюцца для ЗША прыярытэтным спосабам стымулявання КНДР да змены курсу, а мэта мірнага ціску ЗША на КНДР заключаецца ў дасягненні дэнуклеарызацыі Карэйскага паўвострава. ЗША не мае намеру займацца зменай рэжыму ў КНДР або паскараць працэс аб'яднання КНДР і РК, не шукае нагоды для размяшчэння УС на поўнач ад дэмілітарызаванай зоны, а таксама не збіраецца шкодзіць паўночнакарэйскаму народу.

Афіцыйны прадстаўнік МЗС КНР Хуа Чуньін 15 жніўня паведаміла, што кітайскі бок звярнуў увагу на пазітыўныя выказванні, што змяшчаюцца ў артыкуле Р. Тылерсана і Дж. Мэціса. КНР спадзяецца, што амерыканскі бок увасобіць у жыццё адпаведныя выказванні ў канкрэтнай палітыцы ў дачыненні да КНДР. У той жа час КНР заклікае паўночнакарэйскі бок даць належны водгук на прадпрынятыя крокі.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040