Колькасць ахвяр паводак і селяў у С'ера-Леонэ ўзрасла да 499 чалавек
  2017-08-21 09:16:00  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

У выніку вельмі моцных паводак і селевых патокаў у сталіцы С'ера-Леонэ і прыгарадных раёнах загінулі 499 чалавек. Пра гэта паведамілі мясцовыя СМІ.

Па папярэдніх даных Таварыства Чырвонага Крыжа, больш за 3000 чалавек засталіся без прытулку.

Улічваючы тэрміновую патрэбу С'ера-Леонэ ў грашовых сродках для правядзення выратавальных работ, урад Кітая прыняў рашэнне аб прадастаўленні краіне гуманітарнай фінансавай дапамогі ў памеры 1 млн. долараў.

Прэзідэнт С'ера-Леонэ Эрнэст Карома абвясціў агульнанацыянальную сямідзённую жалобу па загінуўшых. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040