Замежныя касманаўты ўпершыню прынялі ўдзел у трэніроўках у Кітаі
  2017-08-22 09:21:27  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Касманаўт Саманта Крыстафарэці з Еўропы, якой зараз 40 гадоў, сёння паспяхова завяршыла трэніроўкі па выжыванні на вадзе ў марской акваторыі ля горада Яньтай у правінцыі Шаньдун. Двума днямі раней такія ж трэніроўкі завяршыў яе калега, касманаўт Маціяс Маўрэр.

Пасля запуску кітайскай праграмы пілатуемай касманаўтыкі ў 1992 годзе замежныя касманаўты ўпершыню прынялі ўдзел у арганізаваных Кітаем буйнамаштабных трэніроўках. "У выніку трэніровак была знойдзена эфектыўная форма арганізацыі і рэалізацыі міжнароднага супрацоўніцтва ў сферы пілатуемай касманаўтыкі, назапашаны каштоўны вопыт міжнароднага супрацоўніцтва", – сказала намеснік галоўнага канструктара Кітайскага цэнтра падрыхтоўкі касманаўтаў Хуан Вэйфэнь.

У траўні 2015 года Кітай і ЕС падпісалі пагадненне аб супрацоўніцтве ў сферы пілатуемай касманаўтыкі, згодна з якім кітайскі і еўрапейскі бакі прымуць удзел у мерапрыемствах па падрыхтоўцы касманаўтаў, што праводзяцца процілеглым бокам. У чэрвені-ліпені 2016 года кітайскі касманаўт Е Гуанфу наведаў Сардзінію, дзе прыняў удзел у спелеалагічных трэніроўках, арганізаваных Еўрапейскім цэнтрам падрыхтоўкі касманаўтаў. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040