Лі Кэцян заклікаў да павелічэння ролі інавацый у трансфармацыі эканомікі
  2017-08-23 09:12:31  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Прэм'ер Дзяржсавета КНР Лі Кэцян адзначыў, што інавацыі павінны адыгрываць больш значную ролю ў забеспячэнні структурнай трансфармацыі кітайскай эканомікі.

У ходзе інспекцыі ў Міністэрстве навукі і тэхналогій КНР Лі Кэцян паведаміў, што "факел інавацый павінен быць перададзены ўсяму грамадству, выгодамі за кошт інавацый павінны карыстацца ўсе". Ён адзначыў, што за апошнія пяць гадоў у Кітаі адбылося некалькі прарываў у навукова-тэхнічных інавацыях.

Лі Кэцян сказаў, што неабходна прыкладаць намаганні для ўкаранення новых канцэпцый развіцця і прасоўвання структурных рэформ у сферы прапановы, задзейнічання шматлікіх рэсурсаў кітайскіх талентаў, удасканалення агульнага патэнцыялу кітайскіх інавацый, ператварэння Кітая ў інавацыйную краіну і лідзіруючую сусветную навукова-тэхнічную дзяржаву. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040