ВМС ЗША прыпыняюць марскую аперацыю па пошуку знікнуўшых без вестак маракоў з ракетнага эсмінца "Джон Макейн"
  2017-08-25 11:22:27  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

7-ы флот ВМС ЗША сёння абвясціў аб прыпыненні марской аперацыі па пошуку знікнуўшых без вестак маракоў з ракетнага эсмінца "Джон Макейн".

У заяве 7-га флоту паведамляецца пра тое, што пасля 80 з лішнім гадзін міжнароднай пошукава-выратавальнай аперацыі ВМС ЗША прынялі рашэнне прыпыніць пошукавыя працы ў акваторыі Малакскага праліва плошчай каля 2,1 тыс. кв міль на ўсход ад Сінгапура. Вадалазы амерыканскіх ВМС і марской пяхоты працягнуць здзяйсняць пагружэнні ў затопленыя адсекі эсмінца для пошуку знікнуўшых маракоў.

7-ы флот ВМС ЗША апублікаваў асобы 10 знікнуўшых без вестак вайскоўцаў. Гібель аднаго з іх ужо пацверджана, яго астанкі былі знойдзеныя вадалазамі на борце судна.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040