27 сакавіка 2013 года ў паўднёваафрыканскім Дурбане адбылася 5-я сустрэча лідараў краін БРІКС. У ёй упершыню прыняў удзел старшыня КНР Сі Цзіньпін. Па выніках сустрэчы была апублікавана сумесная дэкларацыя, падпісаны шэраг дакументаў аб супрацоўніцтве, прыняты рашэнні аб стварэнні Банка развіцця. Начальнік аддзела па справах рынку і продажаў Міжнароднага цэнтра сходаў Дурбана Скот Ланглей адзначыў, што гэты Цэнтр стаў першай падобнай установай у Паўднёвай Афрыцы, і тут створаны ўсе неабходныя ўмовы для правядзення сустрэч на вышэйшым узроўні.
Выступаючы саміце ў Дурбане, Сі Цзіньпін прапанаваў краінам БРІКС паглыбляць узаемавыгаднае супрацоўніцтва, імкнуцца да ўзаемаразумення і агульнакарысных вынікаў. Ён падкрэсліў, што ўмацаванне супрацоўніцтва паміж удзельнікамі групы не толькі прынясе карысць народам краін-удзельніц, але і будзе спрыяць дэмакратызацыі міжнародных адносін. Сі Цзіньпін таксама адзначыў, што Кітай працягне актыўны ўдзел у жыцці аб'яднання, каб эканамічны рост краін БРІКС стаў больш дынамічным, а структура супрацоўніцтва – больш дасканалай.
Высокую ацэнку выступленню Сі Цзіньпіна на 5-м саміце краін БРІКС даў вядучы навуковы супрацоўнік Інстытута глабальнага дыялогу Паўднёвай Афрыкі Фрэнсіс Корнегай: «Сі Цзіньпіна казаў аб прасоўванні будаўніцтва партнёрскіх адносін у глабальным развіцці і садзейнічанні сумеснаму росквіту ўсіх краін. Безумоўна, гэта галіна найвышэйшага патэнцыялу».
Паводле слоў кіраўніка Цэнтра па вывучэнні БРІКС Даследчага савета гуманітарных навук Паўднёвай Афрыкі Джаі Джозі, 5-я сустрэча лідараў краін БРІКС у Дурбане заклала добрую аснову для будучага кітайска-афрыканскага супрацоўніцтва. - Р -