Кітай і Аўстралія правялі 20-ы раўнд міжармейскіх стратэгічных кансультацый па справах абароны
  2017-08-31 10:02:55  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Намеснік начальніка аб'яднанага штаба ЦВС Кітая Шаа Юаньмін, намеснік сакратара Міністэрства абароны Аўстраліі Рэбека Скінар і намеснікам камандуючага сіламі абароны Аўстраліі Рэй Грыгс правялі ў Канберы 20-ы раўнд кітайска-аўстралійскіх міжармейскіх стратэгічных кансультацый па справах абароны. Бакі абмяняліся меркаваннямі па пытаннях міжармейскіх адносін, рэгіянальнай бяспекі і іншых пытаннях.

Шаа Юаньмін заявіў, што Кітай мае намер з нагоды святкавання 45-й гадавіны ўстанаўлення дыпламатычных адносін з Аўстраліяй умацоўваць практычнае супрацоўніцтва ў галіне візітаў на высокім узроўні, правядзення сумесных вучэнняў, шматбаковай бяспекі і процідзеяння міжнароднаму тэрарызму, бесперапынна напаўняць зместам кітайска-аўстралійскія адносіны стратэгічнага партнёрства.

Аўстралійскі бок адзначыў, што абароннае супрацоўніцтва Аўстраліі і Кітая з'яўляецца важным складальнікам адносін стратэгічнага партнёрства дзвюх краін. Аўстралія гатова сумесна з Кітаем працягваць захоўваць спрыяльнае развіццё двухбаковых міжармейскіх сувязяў, узмацняць стратэгічнае ўзаемадзеянне армій дзвюх краін, паглыбляць практычнае супрацоўніцтва ў галіне ваеннай адукацыі і падрыхтоўкі кадраў, бесперапынна павышаць узровень супрацоўніцтва дзвюх краін у галіне абароны. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040