Цырымонія адкрыцця гандлёва-прамысловага форуму краін БРІКС у прамым эфіры
  2017-09-03 17:20:56  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  
3 верасня ў другой палове дня ў горадзе Сямэнь (прав. Фуцзянь, паўднёва-ўсходні Кітай) пачнецца гандлёва-прамысловы форум краін БРІКС. Старшыня КНР Сі Цзіньпін прыме ўдзел у цырымоніі адкрыцця і выступіць з прамовай, якая называецца «БРІКС: рэтраспектыва мінулага дзесяцігоддзя, падвядзенне вынікаў вопыту супрацоўніцтва, перспектывы развіцця». У форуме таксама прымуць удзел прэзідэнт Бразіліі Мішэль Тэмер, прэзідэнт ПАР Джэйкаб Зума і лідары іншых краін, якія выступяць або прымуць удзел у секцыйных абмеркаваннях. Прэзідэнты Бразіліі і ПАР таксама будуць прысутнічаць і на адкрыцці форуму.  

У парадак дня гандлёва-прамысловага форуму ўключаны чатыры аспекты абмеркаванняў: гандаль і інвестыцыі, фінансавае супрацоўніцтва і развіццё, узаемазвязанасць і цыркуляцыйная экалагічная мадэль развіцця.
У форуме прымаюць удзел кіраўнікі краін БРІКС і лідары краін, запрошаных да ўдзелу ў саміце, прадстаўнікі ААН па прамысловым развіцці, Новага банка развіцця БРІКС і іншых міжнародных арганізацый, а таксама прадстаўнікі бізнесу з 25 краін.
У форуме ўдзельнічае каля 1200 чалавек. Па колькасці ўдзельнікаў гэты форум стаў лідарам за ўвесь час яго правядзення. Сярод прадпрыемстваў, якія прадстаўлены тут, 79 уваходзяць у рэйтынг «500 наймацнейшых у свеце», 115 – у рэйтынг «500 наймацнейшых у Кітаі».  

Гандлёва-прамысловы форум БРІКС – важная частка саміту. Штогод форум праводзіцца краінай-старшынёй. Форум дае важную платформу для абмеркавання актуальных эканамічных тым, што ўяўляюць узаемную цікавасць для бізнес-эліты краін-удзельніц; удзельнікі імкнуцца да дасягнення кансенсусу па пытаннях супрацоўніцтва, актыўна ўносячы свае ініцыятывы і прапановы.
Па выніках гэтага форуму чакаецца дасягненне ўмацавання ўпэўненасці ва ўзаемавыгадным супрацоўніцтве, пашырэнне супрацоўніцтва і ўзаемадзеяння паміж дзелавымі коламі БРІКС, вылучэнне прадуктыўных прапаноў і ініцыятыў, пашырэнне магчымасцяў удзелу бізнесу ў глабальным эканамічным кіраванні. 

Як вядома, гандлёвы абарот краін БРІКС у 2016 годзе склаў каля 300 млрд. долараў. Сёння агульны ВУП БРІКС складае 23% агульнасусветнага, агульны аб'ём знешняга гандлю – 12%, сукупны ўклад БРІКС у рост сусветнай эканомікі перавышае 50%. Эксперты прагназуюць, што ў 2020 годзе ВУП краін БРІКС дасягне 25% агульнасусветнага, эканамічны рост краін арганізацыі стане важным каталізатарам росту глабальнай эканомікі; у 2030 годзе агульны эканамічны аб'ём БРІКС перавысіць сукупную эканамічную сілу «Вялікай сямёркі».  - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040