У Сямэне пад старшынствам Сі Цзіньпіна адкрылася 9-я сустрэча кіраўнікоў краін БРІКС
  2017-09-04 11:00:02  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

У горадзе Сямэнь на паўднёвым усходзе Кітая адкрылася дзявятая сустрэча кіраўнікоў краін БРІКС, якую вядзе старшыня КНР Сі Цзіньпін.

Да пачатку мерапрыемства Сі Цзіньпін сустрэў кіраўнікоў іншых краін БРІКС. Кіраўнікі краін зрабілі калектыўную фатаграфію.

У парадак дня сустрэчы ўваходзяць пасяджэнні ў вузкім і пашыраным складах. Галоўныя тэмы для абмеркавання на пасяджэнні ў вузкім складзе ўключаюць сітуацыю сусветнай эканомікі і глабальнае эканамічнае кіраванне, "гарачыя" міжнародныя і рэгіянальныя праблемы, а таксама дзяржаўную бяспеку і развіццё. На пасяджэнні ў пашыраным складзе ўвага будзе засяроджана на пытаннях, звязаных з паглыбленнем супрацоўніцтва паміж краінамі БРІКС, узмацненнем іх гуманітарных сувязяў і прасоўваннем механізму БРІКС.

Сёлета лейтматыў сустрэчы гучыць як "паглыбленне партнёрскіх адносін у рамках БРІКС, стварэнне больш прыгожай будучыні". - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040