Старшыня КНР Сі Цзіньпін заявіў у панядзелак, што краіны БРІКС павінны імкнуцца да пашырэння практычнага эканамічнага супрацоўніцтва. Нягледзячы на дасягнутыя вынікі БРІКС, патэнцыял для супрацоўніцтва ўсё яшчэ не раскрыты поўнасцю, указаў Сі Цзіньпін на адкрыцці 9-й сустрэчы кіраўнікоў краін БРІКС.
Агульны аб'ём інвестыцый пяці краін БРІКС у эканомікі замежных краін за 2016 год дасягнуў 197 млрд. долараў. Пры гэтым толькі 5,7% прыпала на інвестыцыі паміж краінамі БРІКС, адзначыў старшыня КНР. Паводле яго слоў, дзяржавам трэба будзе нарошчваць супрацоўніцтва ў такіх сферах, як гандаль і інвестыцыі, фінансы, узаемазвязанасць, устойлівае развіццё, інавацыі і прамысловае супрацоўніцтва. - Р -