Жонка старшыні КНР Сі Цзіньпіна Пэн Ліюань у Сямэне прыняла ўдзел у цырымоніі ўручэння Прэміі ЮНЕСКА за дасягненні ў галіне адукацыі. На цырымоніі, якая прайшла ў Сямэнскім універсітэце, таксама прысутнічалі жонкі кіраўнікоў дэлегацый, якія ўдзельнічаюць у 9-й сустрэчы лідараў краін БРІКС і Дыялогу паміж краінамі, якія развіваюцца.
Пэн Ліюань і гендырэктар ЮНЕСКА Ірына Бокава ўручылі прэмію тром праектам-пераможцам з Тайланда, Перу і ПАР.
Пэн Ліюань, якая з'яўляецца спецпасланнікам ЮНЕСКА па пытаннях садзейнічання адукацыі дзяўчынак і жанчын, адзначыла, што прызнанне высокай каштоўнасці адукацыі – адна з выдатных традыцый кітайскага народа. - Р -