Кітай будзе ўдасканальваць сертыфікацыю якасці
  2017-09-07 13:42:51  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Дзяржсавет КНР сёння паведаміў, што будзе ўмацоўваць сертыфікацыю якасці для садзейнічання фарміраванню справядлівых рынкавых умоў і павышэння якасці вырабленай у Кітаі прадукцыі.

Кітай будзе ўдасканальваць сваю сістэму кантролю якасці, каб забяспечыць яе адпаведнасць характарыстыкам розных індустрый. Увага будзе засяроджана на сектарах авіяцыі, чыгункі, аўтамабільнай прамысловасці і інфармацыі. Пра гэта паведамляецца ў заяве, апублікаванай пасля чарговага пасяджэння Дзяржсавета, што прайшло пад старшынствам прэм'ера Дзяржсавета КНР Лі Кэцяна.

Урад будзе пашыраць ахоп сертыфікацыяй якасці і заахвочваць праходзіць сертыфікацыю ўсе віды кампаній, асабліва правайдэраў паслуг, малыя і мікрапрадпрыемствы.

Абавязковая сертыфікацыя будзе патрабавацца ад прадукцыі, якая закранае бяспеку, ахову здароўя і абарону навакольнага асяроддзя. Для стымулявання прадпрыемстваў да праходжання добраахвотнай сертыфікацыі будуць прымяняцца заахвочванні, гаворыцца ў заяве.

Кітай таксама вывучыць новыя метады кантролю стандартаў якасці, створыць строгія стандарты сертыфікацыі і будзе імкнуцца да міжнароднага супрацоўніцтва для ўзаемнага прызнання стандартаў, дадаецца ў заяве.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040