Кітайскія і замежныя журналісты запрашаюцца для асвятлення маючага адбыцца 19-га з'езда КПК. Пра гэта гаворыцца ў афіцыйнай заяве, якая была абнародавана сёння.
Заяўкі на ўдзел у мерапрыемстве журналісты з САР Сянган, САР Аамэнь, Тайваня і замежных краін могуць падаваць 8-25 верасня праз партал http://cpc19reg.zgjx.cn.
У рамках з'езда ў Пекіне прэс-цэнтр будзе арганізоўваць прэс-канферэнцыі і інтэрв'ю для СМІ. У бліжэйшы час будзе запушчаны афіцыйны сайт прэс-цэнтра.
19-ы Усекітайскі з'езд КПК адкрыецца ў Пекіне 18 кастрычніка. - Р -