Кітай адмоўна ставіцца да эскалацыі слоўнай вайны паміж ЗША і КНДР – МЗС КНР
  2017-09-27 14:20:37  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Кітай не ўхваляе эскалацыю слоўнай вайны паміж ЗША і КНДР, прытрымліваючыся пазіцыі прадухілення беспарадкаў і войнаў на Карэйскім паўвостраве, заявіў у аўторак на чарговай прэс-канферэнцыі афіцыйны прадстаўнік МЗС КНР Лу Кан.

У сувязі з тым, што слоўнае супрацьстаянне, якое разгарнулася паміж КНДР і ЗША, зноў прыцягнула ўвагу міжнароднай супольнасці, Кітай спадзяецца, што палітыкі ЗША і КНДР маюць дастатковую палітычную разважлівасць, каб усвядоміць, што зварот да зброі ніколі не стане прыдатным спосабам вырашэння праблемы Карэйскага паўвострава і ліквідацыі ўласных заклапочанасцяў.

Бясконцае слоўнае супрацьстаянне і ўзаемнае раздражненне могуць толькі павысіць рызыку канфрантацыі і звузіць прастору для палітычнага манеўру, адзначыў кітайскі дыпламат, падкрэсліўшы, што ў выпадку вайны не будзе пераможцаў, яна стане трагедыяй для краін рэгіёна.

Паводле слоўх Лу Кана, прэс-сакратар Белага дома Сара Сандарс назвала абсурднымі выказванні аб тым, што ЗША абвясцілі вайну КНДР, і выказала гатоўнасць прадоўжыць імкненне да дасягнення дэнуклеарызацыі Карэйскага паўвострава мірным шляхам. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040