На днях у Кітаі выйшла ў свет кніга аб новых дасягненнях Кітая, якіх краіна дамаглася ва ўсіх сферах за перыяд пасля правядзення 18-га з'езда КПК.
Кніга пад назвай "Records of China: 2012-2017" выпушчана выдавецтвам "Сіньхуа чубаньшэ".
Уся кніга складаецца з 10 частак, у якіх сабраны дасягненні Кітая за перыяд пасля правядзення 18-га з'езда КПК у такіх сферах, як палітыка, эканоміка, культура, заканадаўчае будаўніцтва, народны дабрабыт, навука і тэхніка, дзяржаўная абарона, дыпламатыя і г.д ., а таксама прааналізаваны прычыны, па якіх яны сталі магчымыя.
Дадзеная кніга дазволіць чытачам усебакова даведацца аб працэсе рэформы і развіцця Кітая і, у прыватнасці, пра яго дасягненні за перыяд пасля 18-га з'езда КПК.