Паказальная аперацыя кітайскага беспілотніка айчыннай распрацоўкі "Цайхун-5"
  2017-09-28 15:25:01  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Беспілотны лятальны апарат "Цайхун-5" нанёс ракетныя і бомбавыя ўдары па мішэнях на неназваным аэрадроме. Паказальная аперацыя прайшла паспяхова, пацвердзіўшы досыць высокія баявыя магчымасці найбуйнейшага кітайскага разведвальна-ўдарнага беспілотніка. Пра гэта паведамілі ў Кітайскім аб'яднанні касмічных тэхналогій.

Аперацыя прайшла 21 верасня на аэрадроме ў паўночна-заходнім Кітаі, дзе беспілотнік нанёс па мішэнях удары ракетамі класа "паветра-зямля" AR-1 і кіраванымі авіяцыйнымі бомбамі.

"Цайхун-5" можа прымяняцца для маніторынгу марского асяроддзя, папярэджання і змякчэння наступстваў стыхійных бедстваў, дынамічнага кантролю ў акваторыі і зоне астравоў, экстранага рэагавання ў рамках прыродаахоўных і праваахоўных дзеянняў, а таксама для разведкі прыродных рэсурсаў. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040