Прэм'ер Дзяржсавета КНР Лі Кэцян вітаў рост колькасці замежных экспертаў і талентаў у мадэрнізацыі Кітая для садзейнічання трансфармацыі і ўдасканалення эканомікі краіны.
Лі Кэцян заявіў пра гэта на сустрэчы з групай замежных экспертаў, удастоеных Ордэна дружбы, якая штогод уручаецца кітайскім урадам адметным замежным экспертам, якія працуюць у Кітаі. Даўшы высокую ацэнку іх намаганням для развіцця Кітая, Лі Кэцян адзначыў, што Кітай працягне прадастаўляць ім спрыяльныя ўмовы для працы і жыцця.
Кітай праходзіць ключавы этап трансфармацыі ўдасканалення эканомікі. "Нам неабходна не толькі выкарыстоўваць рэсурсы кітайскіх талентаў і рынку, але таксама праводзіць больш адкрытую палітыку ў адносінах да замежных экспертаў", - сказаў ён.
Лі Кэцян заклікаў да абароны інтэлектуальнай уласнасці, а таксама да рэформ па спрашчэнні адміністрацыйных працэдур і перадачы паўнамоцтваў на ніжнія ўзроўні, каб стварыць палепшаныя ўмовы для прадпрымальніцтва і інавацый.
Па запрашэнні Лі Кэцяна лаўрэаты прэміі наведалі прыём у гонар 68-й гадавіны ўтварэння КНР. - Р -