Кітай паставіў Філіпінам зброю і тэхніку для барацьбы з тэрарызмам
  2017-10-07 16:27:58  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Міністэрства абароны і Узброеныя сілы Філіпін 5 кастрычніка атрымалі партыю дапамогі ад Кітая ў выглядзе ўзбраенняў і тэхнікі. Гэта ўжо другая пастаўка ад КНР Філіпінам для патрэб барацьбы з тэрарызмам.

Пасол КНР Чжаа Цзяньхуа асабіста перадаў груз міністру абароны Філіпін Дэльфіну Ларэнзану і начальніку Генштаба УС краіны Эдуарда Ана. У склад дапамогі ўвайшлі вінтоўкі, патроны і прыцэлы для снайперскіх вінтовак.

На цырымоніі перадачы дапамогі Чжаа Цзяньхуа заявіў, што ў дадзены момант дружалюбныя адносіны Кітая і Філіпін бесперапынна развіваюцца ва ўсіх сферах і па ўсіх напрамках, упэўнена мацнеюць ваенныя абмены і супрацоўніцтва, што пазітыўна адбіваецца на ахове міру і стабільнасці ў рэгіёне. Зараз сілы бяспекі Філіпін вядуць лютую барацьбу з тэрарыстамі на поўдні краіны.

"Дадзеная партыя дапамогі кажа аб жаданні і імкненні КНР развіваць дружалюбнае супрацоўніцтва з Філіпінамі, а таксама сведчыць аб рашучай падтрымцы кітайскім урадам, народам і арміяй барацьбы з тэрарызмам на Філіпінах", - дадаў ён.

Дэльфіну Ларэнзану выказаў Кітаю падзяку за дапамогу. "Упэўненая падтрымка КНР Філіпін ужо заклала трывалую аснову для пашырэння супрацоўніцтва дзвюх краін у сферы забеспячэння бяспекі", - адзначыў ён.

Першая партыя ваеннай дапамогі КНР была дастаўлена на Філіпіны ў чэрвені гэтага года.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040