Першая кругасветная акіяналагічная комплексная экспедыцыя Кітая накіравалася ў Атлантычны акіян
  2017-10-09 09:23:45  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Судна "Сян'янхун-01" сёння пакінула порт Кейптаўна у ПАР і накіравалася ў Атлантычны акіян, пачаўшы першую кругасветную акіяналагічную комплексную экспедыцыю Кітая.

У Атлантычным акіяне пройдуць другі і трэці этапы кругасветнай акіяналагічнай комплекснай экспедыцыі. Згодна з планамі, судна "Сян'янхун-01" правядзе ў паўднёвай частцы Атлантыкі комплексныя даследаванні, уключаючы вывучэнне геалогіі і экалогіі акіяна, акіянічнай цыркуляцыі, акіянскага клімату, а таксама хімічнага складу вады.

У ходзе першага этапу экспедыцыі, задачы якога ўжо паспяхова выкананы, даследчыкі правялі работы па вывучэнні раней знойдзенага кітайскімі навукоўцамі глыбакаводнага ўчастка ў цэнтральнай частцы Індыйскага акіяна з незвычайна багатым утрыманнем рэдказямельных элементаў. Адначасова з гэтым праводзіліся комплексныя даследаванні навакольнага асяроддзя і клімату.

Гэтая комплексная экспедыцыя Кітая з'яўляецца першай у краіне падобнай экспедыцыяй, што спалучае акіяналагічныя і палярныя даследаванні. Судна "Сян'янхун-01", якое выйшла з Ціндаа 28 жніўня, упершыню выконвае задачы акіяналагічных і палярных даследаванняў. Чакаецца, што судна вернецца ў Ціндаа 15 мая 2018 года.

каменціраваць
Сі Цзіньпін сустрэўся з прэзідэнтам РФ У.Пуціным
фотаздымкі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040