Кітай і Вялікабрытанія сёння зноў пацвердзілі сваю прыхільнасць "залатой эры" ў двухбаковых адносінах.
Член Дзяржсавета КНР Ян Цзячы і дарадца прэм'ер-міністра Вялікабрытаніі па нацыянальнай бяспецы Марк Сэдвіл заявілі пра гэта падчас сустрэчы ў кітайскай сталіцы.
Ян Цзячы адзначыў, што маючы адбыцца 19-ы з'езд КПК надасць новы імпульс адносінам з іншымі краінамі.
Міжнародная супольнасць будзе надаваць пільную ўвагу 19-му з'езду КПК, сказаў М.Сэдвіл, выказаўшы пры гэтым найлепшыя пажаданні.
Бакі таксама абмяняліся думкамі па сітуацыі на Карэйскім паўвостраве.