Кітай выступае супраць правакацыі ЗША ў Паўднёва-Кітайскім моры
  2017-10-12 09:16:45  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Міністэрства абароны КНР сёння выступіла супраць несанкцыянаванага ўваходу ваеннага карабля ЗША ў тэрытарыяльныя воды Кітая паблізу астравоў Сіша ў Паўднёва-Кітайскім моры. У заяве міністэрства паведамляецца, што ВМС НВАК накіравалі ракетны фрэгат, два рэактыўныя знішчальнікі і верталёт, каб папярэдзіць амерыканскае судна пра неабходнасць пакінуць раён.

Ракетны эсмінец ВМС ЗША "Chafee" увайшоў у кітайскія тэрытарыяльныя воды паблізу астравоў Сіша 10 кастрычніка. Мінабароны КНР падкрэслівае, што гэта правакацыя з'явілася замахам на суверэнітэт і бяспеку Кітая, нанесла шкоду ўзаемадаверу паміж войскамі дзвюх дзяржаў і стабільнасці ў рэгіёне.

У заяве сказана, што НВАК працягне ўмацоўваць абараназдольнасць сваіх ВМС і ВПС для абароны суверэнітэту і бяспекі краіны. "Гэта крытычная кропка ў развіцці адносін паміж войскамі Кітая і ЗША, мы патрабуем ад амерыканскага боку сур'ёзных крокаў для выпраўлення памылак і надання пазітыўнай энергіі двухбаковым сувязям", - заключае мінабароны. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040