ў першай палове дня ў Пекіне адкрылася 7-е пленарнае пасяджэнне ЦК КПК 18-га склікання, на якім будзе завершана падрыхтоўка да 19-га з'езду КПК, які адкрываецца 18 кастрычніка. На пасяджэнні будзе абмяркоўвацца праект даклада ЦК КПК 18-га склікання, які будзе прадстаўлены на 19-м з'ездзе КПК, праект паправак да Статута КПК і праект даклада пра работу Цэнтральнай камісіі КПК па праверцы дысцыпліны 18-га склікання, які будзе прадстаўлены на 19-м з'ездзе КПК.
На 19-ым з'езд КПК, які праводзіцца кожныя пяць гадоў, будуць сістэматычна падведзены вынікі працы, праведзенай за мінулае пяцігоддзе. На з'ездзе будзе абагульнены гістарычны прагрэс і каштоўны вопыт у адстойванні і развіцці сацыялізму з кітайскай спецыфікай, дасягнутыя і атрыманыя за мінулыя пяць гадоў пад кіраўніцтвам ЦК КПК.
На 19-м з'ездзе КПК будзе абраны новы склад ЦК КПК і новы склад Цэнтральнай камісіі КПК па праверцы дысцыпліны. - Р -