У верасні бягучага года па ўсёй краіне было выяўлена 4506 выпадкаў парушэння "Правіл з васьмі пунктаў", прынятых ЦК КПК у рамках барацьбы з карупцыяй.
У мінулым месяцы разбіральніцтвы былі праведзены ў дачыненні да 6187 чалавек, 4567 парушальнікаў падвергліся адміністрацыйным ці партыйным пакаранням, уключаючы 72 чыноўнікаў кіраўніцкага звяна і 571 чыноўніка павятовага ўзроўню.
За першыя дзевяць месяцаў 2017 года ў краіне быў выяўлены 33471 выпадак парушэння "Правіл з васьмі пунктаў", 32943 парушальнікі падвергліся адміністрацыйным ці партыйным пакаранням. - Р -