Першы азнаямленчы тур для 35 прадстаўнікоў кітайскіх і замежных СМІ, арганізаваны прэс-цэнтрам 19-га з'езда КПК, прайшоў сёння ў Пекіне. Журналісты наведалі самыя вядомыя славутасці кітайскай сталіцы: вароты Юндзінмэнь, парк Цзіншань, Барабанную і Звонавую вежы, назіральную вежу ў Алімпійскім парку і многае іншае.