19-ы з'езд КПК – знакавая падзея – першы намеснік гендырэктара Кампаніі па развіцці індустрыяльнага парку Беларусі К.Карацееў
  2017-10-13 09:03:37  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

19-ы з'езд КПК з'яўляецца знакавай падзеяй сусветнага маштабу. Упэўненасць у гэтым выказаў першы намеснік генеральнага дырэктара СЗАТ "Кампанія па развіцці індустрыяльнага парку" Беларусі Кірыл Карацееў у эксклюзіўным інтэрв'ю кар. агенцтва "Сіньхуа". Паводле яго слоў, нягледзячы на фармальныя адрозненні, палітычныя сістэмы Кітая і Беларусі вельмі падобныя. "Прынцыпы Кампартыі Кітая блізкія па духу нам, так гістарычна склалася. Мяне вельмі захапляе інтэграцыя сацыялізму з палітыкай рэформ і адкрытасці, рынкавымі падыходамі, - заявіў К.Карацееў. - На даным этапе развіцця вопыт кітайскіх рэформ вельмі цікавыя Рэспубліцы Беларусь. У рамках нашых двухбаковых адносін нямала беларускіх спецыялістаў наведалі КНР з мэтай вывучэння такога вопыту. Наш парк – гэта вынік укаранення прагрэсіўнага вопыту Кітая, прычым гэты працэс на прыкладзе парку мы вядзём пастаянна, укараняючы новыя элементы".

Паводле слоўх К.Карацеева, шлях Кітая – гэта шлях мірнага ўзаемавыгаднага развіцця. "Гэты тэзіс не патрабуе доказаў. На прыкладзе вялікай колькасці краін, у тым ліку і Беларусі, Кітай гэта ўжо прадэманстраваў. Таму мы пільна сочым за падзеямі ў Кітаі, радуемся яго поспехам, са свайго боку прыкладаем намаганні па рэалізацыі нашых агульных ідэй", - сказаў на заканчэнне К.Карацееў. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040