Кітай будзе працягваць актыўна ўдзельнічаць у рабоце Арганізацыі ААН па пытаннях адукацыі, навукі і культуры і аказваць ёй падтрымку, заявіла афіцыйны прадстаўнік МЗС КНР Хуа Чуньін. Такім чынам яна пракаменціравала рашэнне ЗША і Ізраіля аб выхадзе з ЮНЕСКА. "Кітай спадзяецца, што ўсе краіны зробяць уклад у гэтым напрамку", - заявіла прадстаўнік кітайскага знешнепалітычнага ведамства.
Кітай у далейшым будзе прымаць актыўны ўдзел у дзейнасці ЮНЕСКА і падтрымліваць яе, а таксама мае намер працягваць супрацоўнічаць з іншымі краінамі ў гэтай галіне, дадала яна. - Р -