У Беларуска-кітайскім індустрыяльным парку "Вялікі камень" пачалося будаўніцтва новага тыпавога вытворчага корпуса для здачы ў арэнду рэзідэнтам парку. Як чакаецца, 25-я кампанія Кітайскай карпарацыі па чыгуначным будаўніцтве пабудуе новы аб'ект на працягу 9 месяцаў.
Выступаючы цырымоніі пачатку будаўніцтва, генеральны дырэктар СЗАТ "Кампанія па развіцці індустрыяльнага парку" Лі Хайсінь распавёў, што колькасць рэзідэнтаў парку ўжо дасягнула 19 кампаній. Многія рэзідэнты праявілі вялікі попыт на арэнду тыпавога корпуса.
Кіраўнік адміністрацыі індустрыяльнага парку Аляксандр Ярашэнка лічыць пачатак будаўніцтва гэтага аб'екта новым крокам у рэалізацыі сумеснага праекта Кітая і Беларусі па будаўніцтве Беларуска-кітайскага індустрыяльнага парку "Вялікі камень" як жамчужыны новага Шаўковага шляху. - Р -