Адзінаццаць новых паўнапраўных членаў былі прынятыя ў ЦК КПК 18-га склікання, паведамляецца ў камюніке, апублікаваным па выніках 7-га пленума ЦК КПК 18-га склікання, які завяршыў сваю працу ў суботу ў Пекіне.
Новымі членамі сталі Цуй Бо, Шу Сяацінь, Ма Шуньцін, Ван Цзяньцзюнь, Лі Цян, Чэнь У, Чэнь Мінмін, Чжаа Лісюн, Чжаа Шуцун, Дуань Чуньхуа і Лазан Джамсан, якія былі кандыдатамі у члены ЦК КПК, гаворыцца ў камюніке.
7-ы пленум ЦК КПК 18-га склікання прайшоў у кітайскай сталіцы з 11 па 14 кастрычніка. На ім прысутнічалі 191 член і 141 кандыдат у члены ЦК КПК.