Больш за 60 журналістаў кітайскіх і замежных СМІ, акрэдытаваных на 19-м з'ездзе КПК, пабывалі ў раёне Дасін Пекіна, каб пабачыць будаўніцтва новага аэрапорта.
Пачынаючы з 12 кастрычніка прэс-цэнтр 19-га з'езда КПК арганізуе для журналістаў паездкі па 15 маршрутах, сярод якіх "цэнтральная вось Пекіна", музей "Гугун", нізавыя партыйныя арганізацыі, каб дапамагчы ім лепш даведацца пра апошнія дасягненні краіны. - Р -